Аб прадпрыемстве

Наш інстытут – сучаснае навуковае прадпрыемства, адкрытае для плённага супрацоўніцтва з арганізацыямі і прадпрыемствамі як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі, рэальна канкурыруючае на ўнутраным і знешнім рынках навуковых распрацовак і інавацыйных тэхналогій. Галоўная мэта інстытута – стварэнне канкурэнтаздольнай навукова-тэхнічнай прадукцыі ў галіне дарожнага будаўніцтва, якая адпавядае заканадаўчым патрабаванням і патрабаванням спажыўца, што забяспечвае прадпрыемству фінансавую стабільнасць і магчымасць займаць лідзіруючыя пазіцыі ў галіне навукова-тэхнічнага забеспячэння дарожнай гаспадаркі.

Інстытут як навуковая арганізацыя прайшоў акрэдытацыю ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Для выканання навукова-даследчых і праектна-тэхналагічных работ прадпрыемства мае неабходную навукова-тэхнічную і матэрыяльную базу, якая ўключае сучасныя прыборы і абсталяванне.

Інстытут мае акрэдытаваны выпрабавальны цэнтр і орган сертыфікацыі.

Выпрабавальны цэнтр акрэдытаваны ў сістэме Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь на адпаведнасць патрабаванням ДАСТ ISO/IEC 17025-2019. Спецыялісты прадпрыемства ў рамках выпрабавальнага цэнтра гатовы якасна і аператыўна правесці выпрабаванні любых дарожна-будаўнічых матэрыялаў з выдачай заключэнняў і пратаколаў. Выпрабавальны цэнтр дзяржаўнага прадпрыемства "БелдарНДІ" з'яўляецца адзінай у рэспубліцы структурай, акрэдытаванай на правядзенне выпрабаванняў штучных збудаванняў на грузападымальнасць.

Орган па сертыфікацыі ажыццяўляе:

  • абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці дарожна-будаўнічых матэрыялаў і вырабаў на адпаведнасць патрабаванням бяспекі ТР МС 014/2011 "Бяспека аўтамабільных дарог";
  • абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці будаўнічых матэрыялаў і вырабаў на адпаведнасць патрабаванням бяспекі ТР 013/2009/BY "Будынкі і збудаванні, будаўнічыя матэрыялы і вырабы. Бяспека";
  • абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці выканання будаўніча-мантажных работ на адпаведнасць патрабаванням ТР2009/013/BY "Будынкі і збудаванні, будаўнічыя матэрыялы і вырабы. Бяспека";
  • добраахвотнае пацвярджэнне адпаведнасці будаўнічых матэрыялаў і вырабаў у адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі органа па сертыфікацыі.

У склад дзяржаўнага прадпрыемства "БелдарНДІ" уваходзіць вытворчы ўчастак "Мадзiкор".

На вытворчых магутнасцях Мадзiкора ажыццяўляецца выпуск дарожна-будаўнічых матэрыялаў:

  • бітумныя масціка для герметызацыі расколін і швоў у пакрыццях;
  • грунтоўкі і масцікі бітумапалімерныя для ізаляцыі сталёвых трубаправодаў, гідраізаляцыі падмуркаў і цокаляў будынкаў і збудаванняў, уладкавання мастычных дахаў;
  • грануляванае гумабітумнае вяжучае для мадыфікацыі асфальтабетонных сумесяў (РБВ-Г).

Вытворчы ўчастак "Мадзiкор" забяспечвае высокую якасць прадукцыі за кошт сучаснай сістэмы кантролю якасці выпускаемай прадукцыі (перакрыжаваная сістэма кантролю).