Гісторыя развіцця
1960

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 29 красавіка 1960 года № 241 у сістэме Гушасдара пры Савеце Міністраў БССР створаны Беларускі дарожны навукова-даследчы інстытут (БелдарНДI).
1976

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 27 ліпеня 1976 № 205 інстытут БелдарНДI ўвайшоў у склад НВА "Дарбудтэхніка".
1992

Загадам Мiндарбуда Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 1992 года № 30 НВА "Дарбудтэхнiка" рэарганізавана ў інстытут "Дарбудтэхнiка". З аб'яднання выйшаў і стаў самастойным Беларускі дарожны навукова-даследчы і праектна-тэхналагічны інстытут "Дарбудтэхніка" (раней БелдарНДI).
1993

Загадам Мiндарбуда Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 1993 года № 43 інстытут "Дарбудтэхнiка" і вытворча-тэхналагічная фірма "Мадзiкор" уведзены ў склад НВА "Белаўтадарпрагрэс".
1999

Загадам Камітэта па аўтамабільных дарогах ад 1 снежня 1999 года № 243 НВА "Белаўтадарпрагрэс" пераўтворана ў РУП "БелдарНДI".
2005

Загадам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2005 года № 152-ц РУП "БелдарНДІ" рэарганізавана ў філіял "Інстытут дарожных даследаванняў" РУП "Белдарцэнтр".
2007

Загадам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2007 года № 447-ц праведзена вылучэнне са складу РУП "Белдарцэнтр" філіяла "Інстытут дарожных даследаванняў" са стварэннем на яго базе рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускі дарожны навукова-даследчы інстытут "БелдарНДI".